epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Для каго я пішу?

24 кастрычніка пахавалі Косціка

 

Для каго я пішу?

Няма Косціка брата,

Пераводжу паперу дарма.

Вы, у большасці ўсе —

вочы — шкло, вушы — вата,

Сэрцы ўвогуле —

ёсць ці няма?

 

І кладуцца радкі

сіратліва, гаротна,

Між мінулым

і будучым між.

Каб не вера ў духоўных

радкоў бессмяротнасць,

Я б уздвіг

на паэзіі крыж.

25.10.2017


25.10.2017

Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. Т. 9. Вершы. Паэмы / Сяргей Давідовіч. - Мінск: А.М. Вараксін, 2018. - 420 с.