epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Дні, як святы

Зіма трымае пільна вуха

Ў адведзены ёй Богам час —

То маразы, то завірухі,

То ўсё адразу шле на нас.

 

То гурбы —

ледзь праб’ешся з хаты,

Снег па калена, каламуць.

Але бываюць дні, як святы,—

У хату ногі не нясуць.

 

Прыемна ў дзіўнай абалонцы

Зіхцець палям, звінець лясам.

Прымаладзілася пад сонцам

І наваколле ўсё, і сам.



Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. Т. 6. Вершы. Гумарэскі. Паэмы. Апавяданні / Сяргей Давідовіч. - Мінск: А.М. Вараксін, 2017. - 463 с.