epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Добрая парада

За думкай

Думка новая галопіць,

Чарнее ў вочы

Вечнасці крыло.

Адсумаваць ўсяго жыцця не хопіць

Па тым, што адспявала,

Аджыло.

 

Параду даў мне

мой сусед па хаце:

— Што б ні было з табою,

Не гаруй.

На гэтым свеце

весяліся, браце,

Ну а на тым —

ляжы сабе, сумуй.



Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. Т. 10. Вершы. Паэмы / Сяргей Давідовіч. - Мінск: А.М. Вараксін, 2018. - 432 с.