epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Добрыя людзі

Мы, людзі, у палоне

шматлікіх падзей,

Ды добра,

што ў нашым жыцці-мешаніне,

Між іншых людзей —

большасць добрых людзей,

А добрае сэрца —

ў бядзе не пакіне.

 

І часта ўратоўвае нас ад бяды

Сардэчнасць людзей,

дабрыня і спагада.

Ці бачым мы гэта душой?

Не заўжды.

Мы крочым дарогай

сваёй праз гады

Між розных людзей,

між вясны й заняпада.

 

Стварэнне, разбурванне,

плён, мітусня,

Жыццё напаўняюць,

валтузяць за грудзі.

Але пераважвае ўсё ж дабрыня —

Падязка за гэта вам,

добрыя людзі!


2000-2007

Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. У 5 т. Т. 1. Вершы. Гумарэскі / Сяргей Давідовіч. - Мінск: Беларускі рэспубліканскі літаратурны фонд, 2016. - 688 с.