epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Доказы

Каб не сагнуцца, трэба быць сталёвым,

Каб не зламацца, трэба мяккім быць,

Не вораг гільяціна безгаловым,

Халоднакроўны — а душа гарыць.

 

І гэта ўсё, ёсць доказы, не чуткі,

Я ў іх пераканаўся, сколь жыву.

Ў жыцці сталёвым трэба быць і гнуткім,

Гарэць душой, захоўваць галаву.

 

Як разабрацца ў вінігрэце гэтым?

Калі быць мяккім, а калі, як сталь?

Як годна жыць перад сабой і светам?

Пытанняў шмат, адказаў менш, на жаль.



Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. Т. 12. Вершы. Паэмы / Сяргей Давідовіч. - Мінск: Зміцер Колас, 2020. - 416 с.