epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Доля-долечка

Доля ты долечка, непастаянная —

Кладзесь душэўнасці, колкасць вачэй,

Шчасце ледзь бачнае, гора спатканае,

Сонечнасць, ранічнасць, цемра начэй.

 

Доля ты долечка — маці і мачаха,

Крылы — для мараў, надзеям — капцы.

Гнула ідучага, біла ляжачага,

Потым гаіла на сэрцы рубцы.

 

Доля ты долечка, непрадказальная —

Круціцца часу бязлітасны млын...

Ты — і малітва па мне памінальная,

Ты — і апошні па мне успамін.


1990-2000

Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. У 5 т. Т. 1. Вершы. Гумарэскі / Сяргей Давідовіч. - Мінск: Беларускі рэспубліканскі літаратурны фонд, 2016. - 688 с.