epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Доля праўды

«Грэх — у мех, а сам — наверх...» —

Гэта жарты, гэта смех.

Ёсць у жартах доля праўды —

Гіне час сярод уцех.

 

Груз цяжкі — мае грахі,

Вось ён — поўныя мяхі.

Каб падняць брыду таку,

Пэўна, лопнуць трыбухі.

 

Відавочная віна —

Кубак грэшны піў да дна...

Мац! А вось і дабрадзейнасць —

Толькі торбачка адна!


1980-1990

Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. У 5 т. Т. 1. Вершы. Гумарэскі / Сяргей Давідовіч. - Мінск: Беларускі рэспубліканскі літаратурны фонд, 2016. - 688 с.