epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Дом і дол

Пакланіцеся зямлі —

Будзем памяць паважаць.

Пакланіцеся зямлі —

Нашы продкі тут жылі

І цяпер у ёй ляжаць.

 

Шар зямны — наш дол...

Не жарт!

Дом і дол — вось дык «букет».

Ў «доле» — не адзін мільярд

Адыйшоўшых ў іншы свет.

 

Дом і дол — часоў зігзаг,

Шлях гісторыі — Садом.

Мы святкуем на слязах,

На кладах будуем дом.


2000-2007

Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. У 5 т. Т. 1. Вершы. Гумарэскі / Сяргей Давідовіч. - Мінск: Беларускі рэспубліканскі літаратурны фонд, 2016. - 688 с.