epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Доследы

За годам год...

Сівых гадоў завея...

Агонь у сэрцы, холад па спіне...

Баюся, што ніхто не зразумее,

Што хвалявала, што гняло мяне?

 

Якая моц мне надавала сілы?

Якія сілы пазбаўлялі іх?

Што альбо хто і як надламваў крылы?

Чым, часам, засцілала зрок і слых?

 

Што на душу халодным ценем лéгла?

Што адагрэла сонейкам яе?

Пра гэта лепш бы прачытаць не бегла,

А ўдумліва, як доследы свае.



Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. Т. 12. Вершы. Паэмы / Сяргей Давідовіч. - Мінск: Зміцер Колас, 2020. - 416 с.