epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Дрэвы

Вы, дрэвы, больш богаугодныя,

Пародныя і безпародныя.

 

Ваш свет — свет мараў і надзей,

Бог любіць больш вас, чым людзей.

 

Нам для жыцця не шмат даў год,

Вам — сто, і трыста, і пяцьсот.

 

Вы — нам сябры ад веку ў век,

А хто вам вораг? Чалавек.

 

Чым дыхаем мы? Кіслародам,

Якім адорваеце нас.

 

Мы вас атручваем смуродам

І хіміяй — за разам раз.

 

Для вас мы шмат прыносім болю,

Знішчэння, здзекаў і нягод.

 

Нас на зямлі — ўсё болей, болей,

Вас — меней, меней, што ні год.

 

Я выкрысці і больш бы мог...

За што любіць нас будзе Бог?



Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. Т. 13. Вершы. Паэмы / Сяргей Давідовіч. - Мінск: Зміцер Колас, 2020. - 480 с.