epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Дробязь

Не пазбегла жыццё пустаты.

Не мінулі майго лёсу страты...

Як мне вас не хапае, браты,

Я марнею без мамы і таты.

 

Свята ў сэрцы радзей і радзей,

А ў душы цемра-ноч гаспадыня.

Шмат вакол і людзей, і падзей,

Ды, здаецца, наўкола — пустыня.

 

Дажываецца праз не магу,

Рэвізуецца ўся жыццяопісь.

У былым й дробязь мае вагу,

А чаму сёння й важкае — дробязь?


2007-2016

Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. У 5 т. Т. 1. Вершы. Гумарэскі / Сяргей Давідовіч. - Мінск: Беларускі рэспубліканскі літаратурны фонд, 2016. - 688 с.