epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Другі прыклад

Я кнігу казак перад сном вазьму,

Чытаю ўсмак, нібыта той малец.

Люблю я казкі дацяпер таму,

За тое, што шчаслівы ў іх канец.

 

І хоць у іх шмат страхаў і пачвар,

І колькі б там прыгодаў не было,

Усё ж напрыканцы, як Божы дар.

Дабро заўжды перамагае зло.

 

Адсунем казкі на хвіліну ў кут,

Агучым прыклад сумны і другі:

Жыццё, як казка, як вялікі цуд,

Але ў яго канец для нас благі.



Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. Т. 13. Вершы. Паэмы / Сяргей Давідовіч. - Мінск: Зміцер Колас, 2020. - 480 с.