epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Другое жыццё

Из книг, превозмогая тлен,

Встает другая жизнь

поэта.

Пьер Ронсар

 

Памёр паэт — і кніжкі на паліцу,

Як не было яго, але праз іх,

Даў Бог паэту двойчы нарадзіцца,

Праз творы зноў вярнуцца да жывых.

 

Няўжо гады жыцця — перыяд горшы

Для вынаходца паэтычных слоў?

І ўжо праз час, паэт, з жыцця пайшоўшы,

Бывае больш жывы для чытачоў.

 

Мінула свята — мы яго святкуем,

Хаця заўжды мінулае, як сон.

Мы пры жыцці, што маем, не шануем,

А ўжо згубіўшы, плачам наўздагон.



Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. Т. 14. Вершы. Паэмы / Сяргей Давідовіч. - Мінск: Зміцер Колас, 2021. - 376 с.