epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Дульсінея мая

Нам дало у жыцці

Сустракацца не раз,

Я і жыў сярод вас,

У адзін з вамі час,

Я пісаў, я прыносіў,

Паказваў тамы —

Пазаўвагай я быў,

Размінуліся мы.

 

«Не заўважылі» вы

Відавочнае — што ж...

Ганьбіць значнае — грэх,

А хваліць — ў сэрца нож.

Вочы зеўрылі ўбок,

Анямелі раты —

Вось ён сумны урок

Слепаты, нематы.

 

Вы — як млын ветраны,

З ім змагаўся ў жыцці.

Майго лёсу званы

Вымагалі ісці.

Абяссілены я,

Ды не зломлены я.

Ў сэрцы творчасць мая —

Дульсінея мая.



Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. Т. 11. Вершы. Паэмы / Сяргей Давідовіч. - Мінск: Зміцер Колас, 2019. - 452 с.