epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Думкай багацею

Дурань думкай багацее,

А жыццё ўсё карацее.

Мне марыцца, пакуль яшчэ жыву,

Не, не схапіць для славы з неба зорку,

А збудаваць і распісаць царкву

Тут, на сваёй сядзібе, на падворку.

І ажывалі б з-пад маіх мазкоў

Ядвігін Ш.— узор для беларуса,

Купалы лік, бацькоў і землякоў,

А на пачэсным месцы — лік Ісуса.

Тут сэрца не дазволіць памыліцца,

Тут кожны знойдзе, на каго маліцца.


1990-2000

Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. У 5 т. Т. 1. Вершы. Гумарэскі / Сяргей Давідовіч. - Мінск: Беларускі рэспубліканскі літаратурны фонд, 2016. - 688 с.