epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Думкі нявесткі

Ой, нячыстая ты сіла,

Ой свякруха!

І якая ж укусіла

Цябе муха?

 

Ад муштры няма карысці,

Сэрца слухай.

Ты ж сама была калісці

Пад свякрухай.

 

Ты ж ёй трафіла, гадзіла,

Кляла ў думцы.

Перад ёю ты хадзіла,

Як па струнцы.

 

Маладосць усё трывае

І смяецца —

Усяму канец бывае

Спадзяецца.

 

Сціхнуць хутка і папрокі,

І прыдзіркі,

Бо не зварыш і заціркі

Без прыціркі.


1990-2000

Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. У 5 т. Т. 1. Вершы. Гумарэскі / Сяргей Давідовіч. - Мінск: Беларускі рэспубліканскі літаратурны фонд, 2016. - 688 с.