epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Дурныя жарты

Што робіцца з зімой!

Снег,

Дожджык палівае —

Такі ўжо сракабой,

Што горай не бывае.

 

За што гнявіцца Бог?

Ці ж насаліў каму ты?

Скапытваешся з ног,

Нібыта конь раскуты.

 

То снежань гурбы тчэ,

То студзень зблытаў карты,

То люты — аж пячэ.

З зімой дурныя жарты.



Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. Т. 6. Вершы. Гумарэскі. Паэмы. Апавяданні / Сяргей Давідовіч. - Мінск: А.М. Вараксін, 2017. - 463 с.