epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Душа

Упокой, Боже, душу...

(З малітвы)

 

Ізбаві, Бог, каб разам з целам спала

Душа, пасля канчыны чалавека.

Тут, на зямлі, ёй цесна, месца мала,

А дамавіна — пастка, под і века.

 

Хоць ты крычы, а ад жыцця збавенне

Ў канцы жыцця чакае нас няўмольна,

Я не хачу душы упакаення,

Няхай бунтарыць, рухаецца вольна.

 

Няхай дурэе, мітусіцца, скача

У пушчах, гонях і у чыстым полі.

Няхай лунае над зямлёй, іначай

Няма душы — і не было ніколі.


2007-2016

Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. У 5 т. Т. 1. Вершы. Гумарэскі / Сяргей Давідовіч. - Мінск: Беларускі рэспубліканскі літаратурны фонд, 2016. - 688 с.