epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Душа і духоўнасць

Душа і душэўнасць, духоўнасць і дух —

Як ветразі над неабсягам Сусвету,

Як крылы, з якімі імклівасць і рух,

Як самаахвярнасць за кожную мэту.

 

Ствараючы свет, Бог зямлянам спрыяў,

Даў зорнае неба, даў сэрцам каханне.

З пячорных, наскальных «лістоў» і выяў

Духоўнасці скарб папаўнялі зямляне.

 

Душа і духоўнасць — гармоніі лік,

Дай, Бог, не забыцца на ісціну гэту.

Душа без духоўнасці — лёсу тупік,

Душа без духоўнасці — горш пустацвету.


1990-2000

Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. У 5 т. Т. 1. Вершы. Гумарэскі / Сяргей Давідовіч. - Мінск: Беларускі рэспубліканскі літаратурны фонд, 2016. - 688 с.