epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Душа і вясна

Я даспяваю —

мне б не пераспець

І падаліцай долу

не зваліцца.

Во чалавек!

Ён кратаецца ледзь,

А вось вясна —

душу хвалюе, сніцца.

 

Жыццёвая дарога —

не шаша,

Дый старасць у канцы —

нас апярэдзіць.

Няхай бы састарэла і душа,

Дык не!

Яе штогод вясна вярэдзіць.



Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. Т. 6. Вершы. Гумарэскі. Паэмы. Апавяданні / Сяргей Давідовіч. - Мінск: А.М. Вараксін, 2017. - 463 с.