epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Душа паэта

Светлай памяці

роднага брата Косціка

 

Пакойся з мірам, родны брат,

Там цішыня — сястра паэта.

Але маёй душы набат

Гудзе, крычыць над цэлым светам.

 

І ўсё ж крычыць душа дарма,

Для ўсіх вакол — мой боль дарэмны.

Ёсць гэты свет — цябе ж няма,

Ёсць гэты свет — мая турма,

Ён без цябе такі нікчэмны.

 

Ах, як балюча жыць цяпер.

Няўжо жыццём завецца гэта?

Загрыз цябе бяды ашчэр,

Ды не тваю душу паэта.

 

А я адзін,

Зусім адзін,

Як той блукацель раздарожны.

Сярод стагоддзяў і хвілін —

Бязрадасны, бездапаможны.

 

Не будзе болей светлых дат

З табою радасна-агульных.

Пакойся з мірам, родны брат,

У душы маёй — табе утульна.

22.10.2017


22.10.2017

Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. Т. 8. Вершы. Паэмы. Гумарэскі. Байкі. Апавяданні / Сяргей Давідовіч. - Мінск: А.М. Вараксін, 2017. - 511 с.