epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Душа прыроды

Якую трэба мець душу

Малой сінічцы,

Каб перапець вялікі шум

І рытм сталіцы.

 

Раве, гвалтуе горад-гмах

Без перадыху,

Ажно закладвае ў вушах —

Неразбярыха.

 

Праз горы гэтай гвалтаўні,

Праз гул машынны,

Аднекуль тоненька звініць

П-і, п-і-і — няспынна.

 

Ёй дэцыбелы, хоць іх шмат,

Не перашкоды.

Перамагае шум і чад

Душа прыроды.



Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. Т. 10. Вершы. Паэмы / Сяргей Давідовіч. - Мінск: А.М. Вараксін, 2018. - 432 с.