epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Душа ўзлёту просіць

Мне б крылы, а не дзве рукі,

Душа ўзлёту просіць —

Якая ноч!

Спакой які!

А месяц велічны такі,

Што сонца пазайздросціць!

 

Ад дрэваў, ды і ад мяне

Адкідваюцца цені.

А зоркі ў небе, як у сне,

Застылі ў здзіўленні.



Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. Т. 6. Вершы. Гумарэскі. Паэмы. Апавяданні / Сяргей Давідовіч. - Мінск: А.М. Вараксін, 2017. - 463 с.