epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Душэўны настрой

Дзень такі невысокі,

Плачуць дзесь жураўлі.

Хіляць бóкі аблокі

Ўсё ніжэй да зямлі.

 

Шапку ў неба закінуў

Насцярожаны клён.

Чарадзе жураўлінай

Шле паклон наўздагон.

 

Сумна робіцца, пуста,

Хоць куды ні зірні.

Восень, з густам Пракруста,

Укарочвае дні.

 

Дождж ліне ці заснежыць,

Ўсё ж любою парой,

Не ад іх ён залежыць,

Нашых душаў настрой.



Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. Т. 12. Вершы. Паэмы / Сяргей Давідовіч. - Мінск: Зміцер Колас, 2020. - 416 с.