epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Душой малады

Я жыў у ахвоту, да сёмага поту,

Ды так, што з-пад ног курэў дым.

Хоць дрэва надзеі губляе лістоту,

Не страшна душой маладым.

 

Эх, ёлкі зялёныя! Вецер у грудзі!

Едрыт ваша дышла, гады!

Мяне на калені? Такога не будзе!

Я й сёння душой малады.

 

Я й сёння не веру ў сляпую удачу,

А толькі ў сябе, як заўжды.

Ды сэнсу вялікага ў гэтым не бачу,

Бо хутка апошнюю дату адзначу,

Хоць я і душой малады.



Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. Т. 12. Вершы. Паэмы / Сяргей Давідовіч. - Мінск: Зміцер Колас, 2020. - 416 с.