epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Душы кароста

Я столькі напісаў... Каму? Навошта?

Нячытаныя ўсе тамы мае.

Але ж паэзія — душы кароста,

Ні спаць, ні жыць спакойна не дае.

 

І ведаю — ніхто не прачытае

Ні верша, аніводнага радка.

І ўсё ж душа старонкі дзён лістае

І думак не спыняецца рака.

 

Мне жыць абрыдла, я невыпадкова

Бліжэй душой да тых, хто аджылі.

І толькі Богам дадзенае слова

Мяне пакуль трымае на зямлі.



Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. Т. 13. Вершы. Паэмы / Сяргей Давідовіч. - Мінск: Зміцер Колас, 2020. - 480 с.