epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Душы крывінкі

Шаснаццаць год —

нібы хвілінка...

«Хвілінку» гэту аджылі

Гаўрылка,

Рысік

і Пушынка.

І кожны з іх —

душы крывінка,

І кожны з іх —

ужо ў зямлі.

 

І як адразу пуста стала,

Нібыта сонейка зайшло.

О, як для шчасця

трэба мала —

Пяшчота, шчырасць,

душ цяпло.

 

І не пазбавіцца ад болю,

Які крычыць:

— Не вернеш цуд!..

Другіх такіх ужо ніколі

Не будзе...

Жудасны прысуд.



Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. Т. 6. Вершы. Гумарэскі. Паэмы. Апавяданні / Сяргей Давідовіч. - Мінск: А.М. Вараксін, 2017. - 463 с.