epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Душы шматгалосіца

Патрэбнае,

Непатрэбнае,

Прыстойнае,

Ганебнае —

Шмат у сябе ўвабрала

Мая памяць.

Напоўненасць памяці шчыльная,

Разбэрсанасць інфармацыйная

Радзей сагравае душу,

Болей — раніць.

 

Ўспамінаў душа-памяркоўніца,

З гадамі ўсё поўніцца,

Поўніцца

Галоскамі новых часоў

І падзей.

І памяці шматгалосіца

Па-свойму

Ў жыццё маё просіцца —

Ўсё болей нявечыць душу,

Сагравае — радзей.



Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. Т. 6. Вершы. Гумарэскі. Паэмы. Апавяданні / Сяргей Давідовіч. - Мінск: А.М. Вараксін, 2017. - 463 с.