epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Два бараны

Ад сэрца і да сэрца —

сусвет, не пераправа,

Жыцця бурлівы

акіян бязмежны.

Наладзіць пераправу —

было б святая справа,

Зрабіцца ад

абставін незалежным.

 

Спраўляюць баль між намі,

намі ж створаныя беды

І недавер між намі —

наша крэда.

Бывае, дастаткова

руку падаць суседу,

І вось яна ў адказ —

рука суседа.

 

Няўжо у люстры часу

часовыя мы госці

І ад далейшых бед

не будзе спасу?

_______

 

Два бараны упартыя

сустрэліся на мосце,

Рагамі лоб у лоб —

й абодва ў бездань часу.



Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. Т. 8. Вершы. Паэмы. Гумарэскі. Байкі. Апавяданні / Сяргей Давідовіч. - Мінск: А.М. Вараксін, 2017. - 511 с.