epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Два берагі

Я Богам праведным

Спаўна адораны,

З маленства ў сёння йшоў

Праз маладосць.

Мной многа здзейснена,

І шмат мной створана,

Ды больш не зроблена яшчэ,

Чым ёсць.

 

Не напісáных іх,

Слоў шматгалосіца,

Сюжэтаў, вобразаў,

Задум — букет.

Ў душы не месцяцца,

На волю просяцца,

Да сэрцаў крыленых,

У творчы свет.

 

Два берагі душы —

І да каторага

Па моры творчасці

Найперш плысці?

І тое важна мне,

І тое дорага,

Яны галоўныя

Ў маім жыцці.



Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. Т. 13. Вершы. Паэмы / Сяргей Давідовіч. - Мінск: Зміцер Колас, 2020. - 480 с.