epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Два колеры

Эх белая пара!

Чароўная зіма!

Прыбраўся лес прыціхлы, заінелы.

Здаецца, быццам іншых колераў няма —

І толькі два святкуюць — чорны й белы.

 

Ці сонейка святло над зімкаю без хмар,

Ці завіруха загудзе нястомна,

І хоць зімой «наскрозь» забелены абшар.

А у вачах ад іх бывае цёмна.

 

І вось настала ноч,

Прагнала дзённы тлум,

Час надыйшоў загадкава-знямелы.

А ціхі снегапад, нібыта ціхі сум,

Вось толькі сум душы, на жаль, не белы.



Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. Т. 12. Вершы. Паэмы / Сяргей Давідовіч. - Мінск: Зміцер Колас, 2020. - 416 с.