epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Два крылы?

Ўсё будзе паўтарацца,

Ў прагрэсу дзве шчакі —

Асветніцтва

І праца,

Два крылы на вякі.

 

Астатняе — падпоркі,

Падпаскі,

Руху край,

Як ля гары пагоркі,

Як ля ракі ручай.

_________

 

Прабачце, калі ласка,

Мне моўныя грахі —

Выпасваць статак цяжка,

І бегаюць падпаскі

Не менш,

Чым пастухі.



Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. Т. 7. Вершы. Паэмы. Апавяданні. Казкі / Сяргей Давідовіч. - Мінск: А.М. Вараксін, 2017. - 408 с.