epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Два шляхі

З чым ісці па жыцці?

У духоўнасці — спад-заняпад.

У сваім развіцці

Чалавецтва крутнула наўспят.

 

Праз сусветны бедлам

Прадзірацца стагоддзям дало

Ці засвеціцца нам

У канцы нэазмрока святло?

 

Засцярога штогод —

У жыцця два шляхі, нападбор:

Ці духоўнасці ўзлёт,

Ці пячора й каменны тапор.


2007-2016

Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. У 5 т. Т. 1. Вершы. Гумарэскі / Сяргей Давідовіч. - Мінск: Беларускі рэспубліканскі літаратурны фонд, 2016. - 688 с.