epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Два жыцці

Сон — сябар ночы, ён, на жаль, не сябар мне,

Сон для усіх прыносіць адпачынак.

Усіх прыспіць, абдыме, толькі не мяне,

Як дзецюка нялюбага дзяўчына.

 

Сон у жыцці, як хлеб, ўсяму ён галава,

Я з гэтай «галавой» сябрую мала.

Я днём, як і усе, а ноччу я — сава,

Бяссонніца між мной і сном паўстала.

 

О колькі творчых ніў пакінуў за спіной,

І сёння дзень і ноч на творчай ніве.

Каб скласці час начны, гады не спаны мной,

Былі б, напэўна, два жыцці ў актыве.



Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. Т. 14. Вершы. Паэмы / Сяргей Давідовіч. - Мінск: Зміцер Колас, 2021. - 376 с.