epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Двуадзінства

Ў маленства збег бы, каб толькі мог,

Дзе першых ранкаў маіх пялёсткі —

Раса сумуе без босых ног,

Без гаманы дзіцячай — вёскі.

 

Прымі такога мяне, той час,

Старога знешне, душой малога.

Мне б акунуцца ў цябе хоць раз,

Пагрэцца сэрцам — і больш нічога.

 

Ці быў бы там я жаданы госць?

Маленства й старасць — двуадзінства.

Мільёны зорак у небе ёсць.

Там недзе й зорка майго дзяцінства.



Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. Т. 13. Вершы. Паэмы / Сяргей Давідовіч. - Мінск: Зміцер Колас, 2020. - 480 с.