epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Ды адчуе счарсцвелы!

У пакутах бярозы

вясною ад ранаў,

Ад насечак глыбокіх,

ад піл, тапароў.

Абляпілі ствалы іх

мяшкі з цэлафанаў,

У якія сцякае

празрыстая кроў.

 

А бярозцы баліць —

ды адчуе счарсцвелы!

А бярозка крычыць —

ды пачуе глухі!

Ды няхай абміне

жорсткасць стан яе белы!

Ды адпусціць хай Бог

вінаватым грахі!



Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. Т. 7. Вершы. Паэмы. Апавяданні. Казкі / Сяргей Давідовіч. - Мінск: А.М. Вараксін, 2017. - 408 с.