epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Дыялог

— Што я ў сэрцы нашу?

— Плач надзей...

— Для каго я пішу?

— Для людзей.

 

— А чытаюць яны?

— Аніхто!

— Кінь ты вершы, дурны!

— Ні за што!

 

— Для людзей?.. Што з таго?..

Што ж, пішы...

А яшчэ для каго?

— Для душы!


1980-1990

Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. У 5 т. Т. 1. Вершы. Гумарэскі / Сяргей Давідовіч. - Мінск: Беларускі рэспубліканскі літаратурны фонд, 2016. - 688 с.