epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Дык не!

Хто і за што глядзіць услед мне грозна?

Чаму ў вачах несхóваная злосць?

Мяне закрэсліць хоча хтосьці? Позна!

Я быў дзесяцігоддзі й сёння ёсць.

 

І білася, і сёння сэрца б’ецца

З людзьмі і часам, як адзіны такт.

А тое, што было, ўсё застанецца,

Як памяць, як біялагічны факт.

 

Заўсёды ёсць і будуць недатумкі,

Народжаныя у жыцця на дне.

Здаецца ім, што можна крэсліць думкі

Альбо паветра адмяніць — дык не!



Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. Т. 13. Вершы. Паэмы / Сяргей Давідовіч. - Мінск: Зміцер Колас, 2020. - 480 с.