epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Дырыжор нашых душаў

Рыгору Сароку

 

Жыццё вакол віруе —

многа нас.

На дрэве чалавецтва —

мы галінкі.

І толькі лепшых адзначае час,

Іх у жыцці не вельмі шмат — адзінкі.

 

Мы адчуваем прыцягненне іх,

І гэта прыцягненне —

неабходнасць

А нашы душы маюць зрок і слых,

З адвечным хараством —

адзінароднасць.

 

Ёсць сярод нас духоўнасці узор,

Які настрой людзей узнёс, узрушыў.

Ён — талент,

ён — асоба, дырыжор —

Аркестра дырыжор

і нашых душаў.



Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. Т. 6. Вершы. Гумарэскі. Паэмы. Апавяданні / Сяргей Давідовіч. - Мінск: А.М. Вараксін, 2017. - 463 с.