epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Дзядуля Колас

Дзядуля Колас,

ты мяне выхоўваў

Сваім грунтоўным

вершаваным словам.

Я «Новую Зямлю»

ў душы захоўваю,

Яе я сто разоў

чытаў нанова.

 

Я захапляўся гумарам сялянскім,

Ўдыхаў я пах

падсмажанага сала.

Я кпіў над

фанабэрыстасцю панскай,

Я плакаў,

як сустрэла смерць Міхала.

 

Ты плакаць вымагаў,

смяяцца ў голас,

Ты вабіў з лесніком

на паляванне.

Прымі маю любоў,

дзядуля Колас

За творы ўсе,

за суперажыванні.



Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. Т. 7. Вершы. Паэмы. Апавяданні. Казкі / Сяргей Давідовіч. - Мінск: А.М. Вараксін, 2017. - 408 с.