epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Дзялюся сакрэтам

Як шмат сяброў мяне чакае:

Магутны дуб — зялёны гмах,

У полі ветрык сустракае,

Вітаюць краскі на лугах.

 

Сасновы бор мне дорыць казкі,

Пяе бярозавы абшар.

I нават дожджык цёплы майскі

Прываблівае, лашчыць твар.

 

Дзялюся шчыра я сакрэтам —

Заўсёды: восенню, вясной,

Я кожны дзень, зімой і летам,

З сябрамі — і яны са мной.


2000-2007

Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. У 5 т. Т. 1. Вершы. Гумарэскі / Сяргей Давідовіч. - Мінск: Беларускі рэспубліканскі літаратурны фонд, 2016. - 688 с.