epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Дзе я?

Адвіравала злосная завея —

І зноўку сонца!

І заззялі дрэвы!

І неруш-снег,

і дзіўны іней!

Дзе я?

Нібыта ў царстве

Снежнай каралевы!

 

І хоць такое

бачыў шматразова —

Такое шматразова-непаўторна.

Ўсё выглядае

незвычайна, нова,

І фантастычна ўсё,

і ілюзорна.



Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. Т. 6. Вершы. Гумарэскі. Паэмы. Апавяданні / Сяргей Давідовіч. - Мінск: А.М. Вараксін, 2017. - 463 с.