epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Дзе ты, шчасце?

Знайшоў падкову я!

Ці ж гэта мала?

Павесіў над дзвярыма,

як належыць,

Каб шчасце

мой куток не абмінала.

І каб усе няўдачы раздрапежыць.

 

Заходжу у хату —

ўсцешаны падковай,

Выходжу з хаты —

думкамі багаты.

Жывецца кожны дзень

з надзеяй новай —

Калі ж яно прываліць,

шчасце ў хату?

 

Але аднойчы —

пэўна, выпадкова,

Ледзь толькі выткнуў я

свой нос за дзверы,

Ба-бахнула па цемечку падкова...

О, дзе ты, шчасце?

Мала табе веры!



Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. Т. 8. Вершы. Паэмы. Гумарэскі. Байкі. Апавяданні / Сяргей Давідовіч. - Мінск: А.М. Вараксін, 2017. - 511 с.