epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Дзед-гідрамет

To снег, тo дождж ліне,

Начхаўшы на прагноз.

Ён спраўджваецца й не —

To едзе на мане,

A тo — па ветры нос.

 

He клімат, а бяда,

Капрызны, як свякроў.

Таму й прагноз — «вада»,

Псуе «вадою» кроў.

 

А вось сусед мой, дзед,

Хоць не чытаў буквар,

Мудрэй за гідрамет —

Прагнозаў уладар.

 

Ён слухае заўжды

Прагноз, раскрыўшы рот

Й прадказвае тады

Усё наадварот.

 

— Ты мудры сярод нас! —

Чуваць з усіх бакоў.

А дзед ім у адказ:

— Чытайце між радкоў.


2000-2007

Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. У 5 т. Т. 1. Вершы. Гумарэскі / Сяргей Давідовіч. - Мінск: Беларускі рэспубліканскі літаратурны фонд, 2016. - 688 с.