epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Дзень і ноч

— Паэт прарок?

А што ён напрарочыў? —

Пытае колка

у мяне сусед. —

Што новы дзень

надыдзе пасля ночы?

Падумаеш,

Знайшоў здзівіць чым свет.

 

— Ах, ты дзівак! —

Усклікнуў я запальна. —

Ноч у паэта — вобраз,

вобраз — дзень.

Паэзію ўспрымае літаральна,

Хто бачыць толькі

свой уласны цень.

 

Каб цемра дню

дарогу саступіла,

Жыццю, ў якім

мы прагнем дзень знайсці,

Недастаткова усміхацца міла,

Да мэты трэба

і праз ноч ісці.



Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. Т. 9. Вершы. Паэмы / Сяргей Давідовіч. - Мінск: А.М. Вараксін, 2018. - 420 с.