epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Дзевяты вал

Узнікнуць надзеі раптоўна — і таюць...

То сам сабе Бог, то — зняволены нечы,

То чуеш, як крылы ў цябе адрастаюць,

То іх абсякаюць па самыя плечы.

 

То ўверсе, то ўнізе — па хвалях жыццёвых,

То неба ўздымала, то бездань глынала...

Бязглуздзіцца розных людзей выпадковых

Намнога жахлівей дзевятага вала.


1980-1990

Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. У 5 т. Т. 1. Вершы. Гумарэскі / Сяргей Давідовіч. - Мінск: Беларускі рэспубліканскі літаратурны фонд, 2016. - 688 с.