epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Дзік

Я ехаў да цябе не ўлегцы,

Імкнуўся летам і зімой,

Каб лёс сабачы твой аблегчыць,

Чацвераногі сябар мой.

 

Я вёз табе, што дазваляла

Маё «кішэннае меню».

Цяпер, калі цябе не стала,

Пакутую й былое сню.

 

Ты быў бы, як і трэба, ў сіле

І не сканаў бы без пары,

Каб голадам не замарылі

Цябе твае гаспадары.

 

Гаспадары?..

Злыднюгі-скнары,

Паелі б з-пад сябе свой бруд.

Няўжо на іх не будзе кары

І абміне іх Божы суд?



Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. Т. 8. Вершы. Паэмы. Гумарэскі. Байкі. Апавяданні / Сяргей Давідовіч. - Мінск: А.М. Вараксін, 2017. - 511 с.