Вунь гуска —
Бамбавозка па памеры,
Так загагоча —
Вушы затыкай.
А вунь салоўка —
Ён малы і шэры,
Спявае так,
Хоць сам за ім спявай.
Хоць звон прыгожы —
Прыгажэй гучанне.
Шлях Млечны ззяе,
Ды не саграе.
Страшней за смерць
Бог даў нам пакаранне —
Усё жыццё ў мазгах
Насіць яе.