epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Дзіўна як...

Дзіўна як —

Зіма зямліцы

Адпачынак дорыць.

А вось дзецям не сядзіцца,

Іх зіма бадзёрыць.

 

Для дзятвы —

І ў лютым злосным

Што ні дзень — забава.

Ды жывецца і дарослым

Жвава і рухава.

 

Завірухі —

Нібы ў гневе

Выюць і лютуюць.

Верабейчыкі на дрэве

Аб вясне сумуюць.



Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. Т. 6. Вершы. Гумарэскі. Паэмы. Апавяданні / Сяргей Давідовіч. - Мінск: А.М. Вараксін, 2017. - 463 с.