epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Дзіўны стан душы

Рукапіс не праўлю я,

ні крэслю:

Не цяжарны словам —

не пішы!

Я пішу, нібы складаю песню,

Хіба ж правяць

дзіўны стан душы?

 

Ад душэўнай радасці

ці болю,

Ад падзей узнёслых,

ці ад бед,

Словы самі просяцца на волю

У такі непрадказальны свет.

 

Нават вір-гарэза,

лёдам скуты,

Да святла ірвецца

з-пад акоў.

Крэмзанні і праўкі,

нібы путы

Для узнёслых

паэтычных

слоў.


2007-2016

Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. У 5 т. Т. 1. Вершы. Гумарэскі / Сяргей Давідовіч. - Мінск: Беларускі рэспубліканскі літаратурны фонд, 2016. - 688 с.